ЕЗ абвастрае санкцыі ў дачыненні да Расеі і Беларусі



Еўразвяз  згодны ўзмацніць санкцыі супраць Расеі і Беларусі. Пра новыя рашэнні аб санкцыях паведамляе агенцтва AFP. Раней паведамлялася, што амбасадары Еўразвязу прынялі новы пакет санкцый. Згодна з новымі санкцыямі, тры беларускія банкі павінны быць выключаныя з сістэмы SWIFT. Іншыя расейскія алігархі таксама трапяць у санкцыйныя спісы, паведамляе Польскае Агенцтва Друку (PAP). Санкцыі таксама будуць уключаць забарону на экспарт марскіх тэхналогій у Расею. Па словах крыніц PAP, санкцыі павінны быць афіцыйна апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ЕЗ яшчэ сёння.

Тым часам, як паведамлялася раней, Беларускія банкі купляюць расейскія рублі за капейкі. За 100 расейскіх рублёў як мінімум чатыры банкі даюць па 1 беларускім рублі. То-бок, 1 расейскі рубель каштуе 1 капейку.

Беларускае Радыё Рацыя