ЕЗ абяцае Расеі новыя санкцыі ў выпадку правядзення рэферэндумаў ва Украіне
Еўразвяз разгледзіць увядзенне супраць Расеі новых санкцый, калі ва Усходняй Украіне пройдуць рэферэндумы аб далучэнні да РФ. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.
У ЕЗ лічаць, што аб’яўленыя рэферэндумы з’яўляюцца спробай Расеі легітымізаваць незаконны ваенны кантроль над тэрыторыямі і сілай змяніць межы Украіны, парушыўшы тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць краіны.
„Вынікі такіх дзеянняў [рэферэндумаў] будуць з’яўляцца несапраўднымі і не будуць прызнаныя Еўразвязам і яго сябрамі”, – гаворыцца ў заяве Барэля.