ЕЗ не ўвядзе столь коштаў на расейскую нафту з-за рознагалосся паміж краінамі
Еўразвяз пакуль не ўвядзе столь цэн на нафту з Расеі. Як піша агенцтва Bloomberg, краіны ЕЗ не могуць дамовіцца па гэтым пытанні.
Супраць столі коштаў на расейскую нафту выступілі як мінімум Венгрыя і Кіпр, паведамляюць крыніцы агенцтва. Не могуць бакі дамовіцца і па іншым пытанні: якім павінна быць гэтая столь?
Пры гэтым раней Мінфін ЗША заяўляў, што Вашынгтон разам з краінамі G7 і Еўразвязам з 5 снежня маюць намер забараніць марскія перавозкі расейскай нафты, а з 5 лютага наступнага года — перавозку нафтапрадуктаў марскім шляхам. У той жа час у амерыканскім ведамстве лічаць, што нават увядзенне столі коштаў на нафту не пазбавіць Маскву стымулу працягваць экспарт сыравіны.