ЕЗ працягне падтрымку малога бізнесу ў Беларусі



Пра гэта падчас падвядзення вынікаў пяцігадовай праграмы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця заявіла кіраўніца прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі Андрэа Віктарын.

– ЕЗ прыняў рашэнне працягнуць прадастаўленне падтрымкі праграме малога бізнесу, якая рэалізуецца ЕБРР, і выдзеліць на наступныя чатыры гады для Беларусі 6 мільёнаў еўра для рэалізацыі гэтай праграмы.

Паводле Андрэа Віктарын, прыярытэтам новай праграмы будзе падтрымка бізнесу на мясцовым узроўні – у рэгіёнах Беларусі. Там асабліва адчуваецца недахоп якасных фінансавых кансультацый, падкрэсліла еўрапейская чыноўніца.

Папярэдняя праграма падтрымала больш за 250 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у межах праграмы беларускія прыватныя прадпрыемствы атрымалі 3,2 мільёна еўра ад донараў праз Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск