ЕЗ разглядае варыянт транзіту ўкраінскага зерня праз Беларусь
На пазачарговым саміце Еўрапейскага звяза, які пройдзе 30-31 мая, будуць разглядацца варыянты альтэрнатыўных маршрутаў экспарту ўкраінскага збожжа па сушы, у тым ліку праз Беларусь у парты краін Балтыі. Пра гэта піша італьянская Corriere della Sera са спасылкай на крыніцу ў Еўразвязе.
ЕЗ прыкладае намаганні па пошуку варыянтаў экспарту ўкраінскага збожжа: 22 млн тон заблакаваныя ў элеватарах ва Украіне. Крыніца газеты ў ЕЗ растлумачылі, што сур’ёзна разглядаецца варыянт, пры якім збожжа будуць дастаўляць па чыгунцы праз Беларусь у краіны Балтыі. У такога шляху была б перавага ў тым, што чыгуначныя сеткі сумяшчальныя, але невядома, чаго Менск хоча ўзамен, верагодна, змякчэння санкцый. Таксама пасля напружанасці апошніх месяцаў у адносінах з Літвой і Латвіяй пагадненне падаецца малаверагодным.
Краіны ЕЗ вядуць перамовы з Турцыяй па стварэнні бяспечных калідораў праз Басфор, мэтай якіх з’яўляецца абарона гандлёвых суднаў ад плывучых мін у Чорным моры. Гэтую праблему абмяркоўвалі кіраўнікі МЗС Румыніі і Польшчы з турэцкім калегам у Стамбуле. У ЕЗ абмяркоўваюцца таксама варыянты макрафінансавай дапамогі бедным краінам Афрыкі і барацьбы са спробамі блакіроўкі экспарту харчавання.
Фота: corriere.it