ЕЗ збіраецца інвеставаць 300 мільрдаў еўра ў зялёную энергетыку



Пра гэта ў панядзелак на Міжнародным стратэгічным форуме ў Славеніі заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Паводле яе слоў, гэта дазволіць „здзейсніць зялёны пераход” і скончыць з залежнасцю Еўропы ад расейскіх нафты і газу.

Урсула фон дэр Ляен паведаміла, што Еўразвяз рыхтуе тэрміновую структурную рэформу рынку электраэнергіі. Яе мэта — зніжэнне імклівага росту цэн на электраэнергію і „вяртанне балансу еўрапейскай эканоміцы”.

Як нагадвае bloomberg.com, за апошні год цэны на электраэнергію выраслі амаль у 10 разоў. Гэты „беспрэцэдэнтны скачок” падштурхнуў інфляцыю і „рэзка павялічыў эканамічную нагрузку на прадпрыемствы і хатнія гаспадаркі, якія аднаўляюцца пасля пандэміі”.