Ежа без межаў



Расейскія ўлады прынялі рашэнне знішчаць забароненыя да ўвозу ў краіну прадукты не толькі на мяжы, але і на ўсёй тэрыторыі краіны.

KMO_149398_00201_1_t218_203356

Як піша kommersant.ru, урадавая пастанова ўскладае адказнасць ня толькі на Федэральную мытную службу, але таксама на Рассельгаснагляд і Расспажыўнагляд. Гэта азначае, што іх прадстаўнікі змогуць утылізаваць санкцыйныя тавары, нават калі яны трапілі ў гандлёвыя сеткі.

Мяркуецца, што Расспажыўнагляд зоймецца праверкай складоў рытэйлераў. Між тым, самі гандлёвыя сеткі заяўляюць, што забароненыя тавары яны ўжо даўно распрадалі.

Нагадаем, што 31-га ліпеня ўрад Расеі дазволіў знішчаць санкцыйныя прадукты, незаконна ўвезеныя ў краіну, „любым даступным спосабам”. Рабіць гэта неабходна ў прысутнасці двух незацікаўленых сведкаў, а сам працэс — запісваць на камеру.