Фермер пачаў пастаўляць у магазіны паўфабрыкат для дранікаў



Першыя партыі цёртай бульбы, размешчаныя ў кілаграмовыя пластыкавыя вядзерцы, у гандлёвыя сеткі сталіцы сышлі пару месяцаў таму.

Зараз аб’ём паставак ўжо вылічваецца тонамі. Акрамя айчыннага рынку цікавасць да прадукту праяўляюць і расейскія спажыўцы. Каб задаволіць розныя густы едакоў, у гаспадарцы распрацавалі пяць рэцэптаў дранікаў з рознымі дадаткамі. Гаспадыні застаецца толькі дадаць у сумесь яйка і цеста гатова адправіцца на патэльню. Тэрмін прыдатнасці навінкі – 45 сутак, пасля ўскрыцця банкі бліны можна смажыць яшчэ дзесяць дзён.

gomel.today