Фінансаванне мяняе стаўленне ўладаў да ЕЗ?



22 мільёны еўра атрымала за апошнія пяць гадоў Гарадзенская вобласць у межах рэалізацыі праграм транспамежнага супрацоўніцтва „Латвія – Літва – Беларусь”, „Польшча – Беларусь – Украіна” і „Рэгіён Балтыйскага мора”.

Еўразвяз

На думку намесніка старшыні грамадскага аб’яднання „Беларускі рэспубліканскі турыстычна – спартыўны саюз” Сяргея Каляды, фінансавая дапамога Еўразвяза мае некалькі станоўчых чыннікаў, а адзін з галоўных дае магчымасць мяняць варожыя настроі ўладаў у дачыненнні да заходніх суседзяў:

– Мы няправільна думалі, цяпер мы хутка перабудоўваем, перарабляем, але мы створым ужо зусім іншае. Людзі пачалі па-іншаму думаць, вось што галоўнае. Мы самі павінны трохі дарасці, але мы пакуль не можам аб’явіць, што мы гатовыя. Мы не маем таго ўзроўню, які трэба стварыць, наперадзе яшчэ дастаткова шмат працы перад тым, як насамрэч можна будзе казаць, што зарабляем грошы заслужана.  

На наступны фінансавы перыяд, які разлічаны да 2020 года, Еўразвяз пашырае фінансаванне праектаў на прыпамежных тэрыторыях, у тым ліку і Гарадзеншчыне. Прымаць удзел у рэалізацыі праграмаў транспамежнага супрацоўніцтва маюць магчымасць як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя арганізацыі Прынёмання.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня