Гадавая інфляцыя ў Беларусі перавысіла 10%



Гадавую інфляцыю ў Беларусі не ўдалося ўтрымаць ніжэй за 10%. Паводле звестак Белстата, у верасні індэкс спажывецкіх цэн вырас на 10,2% у параўнанні з аналагічным месяцам 2020 года.

Месячная інфляцыя ў верасні склала 1,3% і стала самай высокай за апошні час. У ліпені-жніўні індэкс спажывецкіх цэн рос у месяц на 0,1-0,2%.

У верасні цэны на харчовыя тавары выраслі на 2,1%, на нехарчовыя – на 1%, на паслугі – на 0,5%.

У параўнанні са снежнем мінулага года, індэкс спажывецкіх цэн вырас на 7,5%, цэны на харчовыя тавары – на 2,1%, нехарчовыя тавары – на 8,5%, на паслугі – на 5,9%.

У гадавым вымярэнні харчаванне падаражэла на 11,2%, нехарчовыя тавары – на 10,3%, паслугі – на 8,5%.

reform.by