Галоўчанка хоча пабудаваць тэхнапарк пад Баранавічамі
Галоўчанка хоча пабудаваць татарскі тэхнапарк пад Баранавічамі. Пасля візіту Рамана Галоўчанкі ў Казань да гэтага праекта хочуць прыцягнуць Татарстан.
«Мы цяпер прапрацоўваем такі пілотны праект у Баранавічах. Можа, ён будзе не такі вялікі па аб’ёме, але мы падабралі месца зыходзячы з таго, што там ёсць працоўныя рэсурсы адпаведныя, вельмі зручныя транспартныя камунікацыі: аўтамабільныя, чыгуначныя. З Татарстанам вядзем перамовы пра тое, каб прыцягнуць кіруючую кампанію, якая мае досвед працы ў такіх прамысловых зонах», — цытуе БелТА прэм’ер-міністра Беларусі.
Паводле nashaniva