Гандлёва-эканамічная супраца – прыярытэт перамоў Менска і Варшавы?



У першую чаргу гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Сустаршыня Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк мяркуе, што менавіта гэтая тэма будзе прыярытэтнай падчас дыялогу Менск-Варшава ў час візіту дэлегацыі на чале са старшынём Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Белерусі Міхаілам Мясніковічам.

Я перакананы ў тым, што дадзены візіт выкліканы той эканамічнай і геапалітычнай сітуацыяй, якая склалася ў Беларусі і ўнутры яе. Візіт спадара Мясніковіча ў Польшчу, а таксама сённяшняе прызначэнне новага амбасадара Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча дэманструе, што афіцыйны Менск шукае новых элементаў эканамічнай супрацы, у тым ліку з Польшчай як самай вялікай заходняй і непасрэднай суседкай Беларусі і як краінай, у якой ёсць чаму павучыцца і пераняць досвед у развіцці эканомікі.

Як чакаецца, візіт дэлегацыі Мясніковіча працягнецца да чацвярга. Акрамя Варшавы, беларусы наведаюць таксама Беласток. На 13 лютага запланаваны размовы Міхаіла Мясніковіча з Матэвушам Маравецкім, а таксама сумесная заява для сродкаў масавай інфармацыі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя