Ганна Канапацкая: Дэкрэт №3 не адменены



“Дэкрэт №3, або так званы дэкрэт аб дармаедах, не адменены”, – удакладняе дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Яна сустрэлася з індывідуальнымі прадпрымальнікамі падчас рэгіянальнай канферэнцыі ў Гародні:

– Ёсць трэці дэкрэт, у яго дэкрэтам №1 унесены змены, згодна якім ён выкладзены ў новай рэдакцыі. Дэкрэт №3 не адменены. Дэкрэт №3 працягвае дзейнічаць у новай рэдакцыі. Не верце нікому, хто скажа іншае. Звярніцу ўвагу: Дэкрэт №3 дзейнічае, у новай рэдакцыі, але ён дзейнічае, у яго толькі ўнесены змены згодна Дэкрэта №1.

Паводле аналізу сярэдняй хатняй гаспадаркі, які прывяла Ганна Канапацкая, атрымоўваецца, што сярэдняя сям’я з аднаго рубля выплочвае 43 капейкі падаткаў, і з гэтай сумы  тры капейкі падаходнага падатку:

– Усё роўна ўскоснымі падаткамі, купляючы тавары, паслугі, вы выплочваеце ў шмат разоў больш. ЖКГ, хлеб… Мы напэўна адзіная краіна ў свеце, якая плаціць НДС на хлеб – 10%. Вы ж разумееце, каб вырабіць гэты хлеб у нас ёсць сельская гаспадарка, якая датуецца дзяржавай, і яна сплочвае стандарны набор падаткаў.

Ганна Канапацкая заўважыла, што дзейнасць прадпрымальнікаў – важная для грамадства, кожны з іх утрымлівае сваімі даходамі некалькі чалавек.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя