Ганна Канюс: Сітуацыя на рынку працы на Берасцейшчыне пагаршаецца



Сітуацыя на рынку працы на Берасцейшчыне бліжэйшым часам можа пагоршыцца. Пра гэта сведчыць ад’езд прадстаўнікоў бізнэсу, IT-сферы, а таксама некалькі тысяч шэраговых працоўных, — у гэтым перакананая старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс:

– Улічваючы, што гэты год быў крызісны з-за закрытых граніц з Еўропай. І паменшыцца бюджэт у краіне. То бок, можна паглядзець, што і ў рэгіёнах, асабліва ў рэгіёнах, дзе змяншаюцца і заработныя платы і скарачаецца колькасць працоўных месцаў.

Тыя людзі, што прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі, таксама працягваюць актыўна з’язджаць за мяжу. Гэта яшчэ ў большай ступені пагаршае стан рынку працы, — дадала Ганна Канюс.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце