Ганна Канюс: У Берасці працягваецца пераслед малога бізнесу



У Берасці працягваецца пераслед малога бізнесу, які далучыўся да страйку яшчэ на пачатку мінулага тыдня.

Да крамаў ды ўстановаў прыходзяць з праверкамі, большасць з іх застанецца зачыненымі да канца года, — адзначыла старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс:

– Такая ўнікальная сітуацыя, бо гэтыя дакументы, якія было агучана, што гэтыя ўсе крамы і розныя кропкі, які даюць паслугі, на іх спускаецца праверка – ці АБЭПа, ці пажарныя службы. І па-першае, што з’явіўся гэты дакумент у сетках. І гэта ўжо добра. Таму што такія дакументы заўжды былі сакрэтнымі, і ніхто іх не разглядаў.

Як распавяла Ганна Канюс, такімі крокамі ўлада толькі дэманструе сваю бездапаможнасць. Паколькі ў першую чаргу страты ідуць у выглядзе адсутнасці падаткаў, а таксама пакупнікі не змогуць трапіць у свае ўлюбёныя гандлёвыя кропкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце