Гарадскі транспарт Шклова і Жодзіна стане поўнасцю электрычным
18 гадоў таму
Урад даручыў перавесці ўвесь гарадскі грамадскі транспарт Жодзіна і Шклова на электрычную цягу. Пра гэта паведаміў Мінэнерга.
Абодва праекты плануецца рэалізаваць да 2026 года. Для гэтага трэба рэканструяваць электрасеткі, каб забяспечыць неабходныя магутнасці для зарадных станцый.
У 2022 годзе ў Беларусі спажыванне электраэнергіі транспартам склала 14,2 млн кілават-гадзін. У краіне сфарміравана сетка з 700 зарадных станцый.