Гарадзеншчына: Істотнае зніжэнне заробкаў і падвышэнне коштаў



Істотнае зніжэнне заробкаў і падвышэнне коштаў – менавіта гэтыя дзве адмоўныя тэндэнцыі з’яўляюцца галоўнымі складнікамі неўстойлівага эканамічнага развіцця Прынёмання з пачатку 2015 года.

Паводле дадзеных нацыянальнага статыстычнага камітэта,  у даляравым эквіваленце сярэдні заробак у Гарадзенскай вобласці склаў 357 даляраў ЗША і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зменшыўся амаль на 140, што, па словах гарадзенцаў, адмоўна адбілася на коштах прадуктаў харчавання, асабліва імпартных:

–  Даражэе ў крамах усё. Марудна, паступова, вельмі правільна. І гэта ў параўнанні з заробкам, які стаў значна меншы. Напрыклад, да Новага года грушы каштавалі 19 тысяч. Ведаю, бо сама купляла. А цяпер яны каштуюць 27 тысяч са зніжкай.

На Гарадзеншчыне  найбольш прыбытковымі прафесіямі з’яўляюцца тыя, што звязаныя з вылічальнай тэхнікай і камп’ютарнымі тэхналогіямі, хімічнай вытворчасцю, а таксама фінансавай дзейнасцю. У аўтсайдарах  – настаўнікі, лекары і працоўныя прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота 1863x.com