Гарадзеншчына: колькасць беспрацоўных павялічылася ўдвая



Цягам 2015 года колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у Гарадзенскай вобласці   павысілася амаль удвая і склала 5 тысяч 400 чалавек. Найбольш небяспечна сітуацыя выглядае ў такіх гарадах як Гародня, Ліда і Слонім. Дадзеныя абласнога ўпраўлення статыстыкі сведчаць пра тое, што на сто вакансій прэтэндуе 117 чалавек.

Як зазначае намеснік старшыні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Гарадзенскага гарвыканкама Аксана Флёрка, праблема беспрацоўя застаецца адной з самых вострых у грамадстве:

– Ідзе аптымізацыя кадраў і пераразмеркаванне працоўнай сілы. Наглядаецца ўсплеск рэгістрацыі беспрацоўных і напружанасць на рынку працы. Асноўная праблемы сёння – гэта праблемы мужчынскай занятасці.

За мінулы год на ўлік у цэнтрах занятасці Гарадзенскай вобласці было пастаўлена больш за 35 тысяч чалавек. Беспрацоўнымі прызнана амаль 24 тысячы. Сярэдні памер штомесячнай грашовай дапамогі для такіх асобаў складае ў сярэднім дзевяць даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота newsbel.by