Гарадзеншчына ў аўтсайдарах па аб’ёмах экспарту і імпарту



Гарадзенская вобласць займае апошняе месца сярод усіх рэгіёнаў краіны па экспарту тавараў за межы Беларусі. За восем месяцаў бягучага года гэты паказчык склаў 1 мільярд 142 мільёны 300 тысяч даляраў. Паводле дадзеных галоўнага статыстычнага упраўлення Гарадзенскай вобласці, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт скараціўся на 20%, што па словах  кіраўніка навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслава Раманчука з’яўляецца яскравым паказчыкам стагнацыі рэгіянальнай эканомікі:

– Гэта неатрыманая валютная выручка, гэта ўдар па прадпрыемствах, па занятасці, па бюджэце і татальны правал у адносінах да тых краін, з якімі хоць нейкія міжнародныя дамовы дзейнічаюць. Рэсурсы беларускага росту трэба шукаць у структурнай рэформе і ў паўнавартасных рынкавых зменах.

Паводле статыстычных дадзеных, Гарадзеншчына займае апошняе месца і па аб’ёмах імпарту. Гэты паказчык трымаецца на ўзроўні 690 мільёнаў даляраў, у той час як у Менска і Менскай вобласці ён у 10 разоў вышэйшы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота beloi.by