Гарадзенская вобласць не выконвае сацыяльна-эканамічныя паказчыкі
Гарадзенская вобласць не выконвае асноўныя сацыяльна–эканамічныя паказчыкі па шэрагу накірункаў гаспадарчай дзейнасці. Згодна дадзеных нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, першы квартал 2015 года ў Прынёманскім рэгіёне адзначыўся падзеннем на 4% унутранага валавага прадукта і невыкананьнем планавых паказчыкаў у вытворчасці прамысловай прадукцыі. Адпаведна, знізіўся экспарт і імпарт прадукцыі, як з краінамі Заходняй Еўропы, так і Расеяй, што па словах намесніка старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргея Антусевіча, адмоўна адбіваецца і на эканамічным становішчы насельніцтва:
– Гэта ланцуговая рэакцыя ад тых крызісных з’яваў, якія ёсць. Мы жывем у свеце канкурэнтнай эканомікі. Беларуская прадукцыя не вытрымлівае гэтай канкурэнцыі. Няма сучасных тэхналогій, інвестыцый, няма за што плаціць людзям заробкі.
Удзельная вага Гарадзенскай вобласці ў агульнарэспубліканскіх эканамічных паказчыках складае 8%, меней толькі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Найбольш эфектыўна Прынёманне традыцыйна адзначылася ў сельскай гаспадарцы. На адным з самых нізкіх у краіне ўзроўняў знаходзяцца паказчыкі ў галіне вытворчасці прамысловай прадукцыі, інвестыцый і тавараабароту.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота bel-gaz.by