Гарадзенскі «Азот» пачаў страйк



Гарадзенскі «Азот» выйшаў на страйк, паведамляе «Белсат». Раней было вядома аб тым, што страйк пачалі працоўныя толькі некалькіх цэхаў, але пры гэтым яны вялі перамовы з калегамі.

Пасля закліку да Усебеларускага страйку далучаюцца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых па ўсёй краіне. Раней страйк абвесцілі некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод, Менскі маргарынавы завод, працаўнікі «Гандлёвага Дома БМЗ» у Расеі, працаўнікі «Менскметрапраекта», Паўднёвы рынак у Гародні, МТЗ, 4ы тралейбусны парк ды іншыя прадпрыемствы ды ўстановы.

Беларускае Радыё Рацыя