Гарадзенскі “Азот” зноў спрабуюць прадаць



На гарадзенскім прадпрыемстве «Хімвалакно», што зараз належыць комплексу “Гродна Азот”, пачаліся  звальненні. Кіраўніцтва прадпрыемства тлумачыць гэта яго мадэрнізацыяй. Старую тэхналогію вытворчасці мяняюць на новую, якая не патрабуе вялікіх працавыдаткаў. Пра праблемы „Гродна Азоту” распавядае адзін з уладальнікаў акцый, намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч:

– Вытворчасць патрабуе мадэрнізацыі і велізарных укладанняў, каб моцна стаць на ногі, працаваць і даваць прыбытак. Запатрабаванасць у гэтых вытворчасцях ёсць. І пры правільным менеджменце яны надалей будуць запатрабаванымі і будуць прыносіць прыбытак.

Гэта ўжо не першая спроба прадаць адно з самых вялікіх гарадзенсках прадпрыемстваў. Сяргей Антусевіч мяркуе, што  пасля таго, як „Азот” набудзе нейкі новы інвестар, на прадпрыемстве пачнецца будаўніцтва новых вытворчасцяў. Але працоўных чакае скарачэнне з сённяшняга складу амаль напалову.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота grodnonews.by