Гарадзенскі і Ашмянскі мясакамбінаты – ў спісе забароненых
З 10-га снежня Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі прадукцыі ў Расею з Гарадзенскага мясакамбінату, аднаго з самых буйных мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. А з 11-га снежня забараняецца ўвоз прадукцыі з Ашмянскага мясакамбінату.
Паводле расейскага ведамства, гэта зроблена з-за пагрозы АЧС. Раней Расея забараніла пастаўку харчоў больш чым з 20 беларускіх прадпрыемстваў з-за пагрозы АЧС, мікробнага забруджвання і антыбіётыкаў у іх прадукцыі.
Пасля праведзеных раней перамоваў бакі дамовіліся з 9-га снежня правесці сумесныя праверкі шэрагу забароненых прадпрыемстваў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота znk.by