Гарадзенскі рэчавы рынак “Паўднёвы” – пустуе
Працуюць толькі 230 прадпрымальнікаў, агульная ж іх колькасць – 1 тысяча 830. Многія дробныя бізнесоўцы вымушаныя спыніць сваю дзейнасць у сувязі з адсутнасцю сертыфікатаў на тавары. Падатковая інспекцыя не дазваляе ім сыходзіць у адпачынкі за свой рахунак, і патрабуе штомесячнай аплаты падаткаў, хоць гандляры і не працуюць. Адміністрацыя рынку таксама патрабуе аплату за арэнду гандлёвых месцаў.
Індывідуальныя прадпрымальнікі выказваюць сваё абурэнне і лічаць такія ўмовы працы непрымальнымі:
– Улады чакаюць калі выйдуць усе, а калі выйдуць усе, то пачнуцца кантрольныя праверкі, закупкі і г. д. Мы гэта ўжо праходзілі не раз.
– Беларускі ў крамах не прадаецца, а калі ўзяць не беларускі тавар, то я не заплачу ні падаткі, нічога. Я буду з ім сядзець паўгода са стратай для сябе, і я нікуды яго не падзену – гэта будзе рэшта.
– Гэта ідзе да „чырвонай лініі”, дайце людзям выйсці на працу, не карайце людзей, няхай яны працягваюць працаваць пакуль мы будзем дамаўляцца – да маманту, пакуль гэтыя рашэнні не будуць прыняты і апублікаваныя. Не чапайце людзей, няхай яны працуюць.
Падобная сітуацыя склалася і на іншых рэчавых рынках абласнога цэнтра. Меркавана, агульная колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія фактычна страцілі працу, складае ў Гародні каля трох тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня