Гарадзенскім броварам урэшце зацікавіліся інвестары
Будынкам былога Гарадзенскага бровара ўрэшце зацікавіліся інвестары
Год таму па рашэнні эканамічнага суда гістарычны будынак быў вернуты ў камунальную ўласнасць гораду, а літаральна праз некалькі месяцаў там адбыўся пажар, які пашкодзіў значную частку аб’екта.
Але былым броварам на беразе Нёмана ўрэшце зацікавіліся інвестары. Пра гэта паведаміў падчас прэс-канферэнцыі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, паведаміла «Звязда».
— „Зараз вядуцца перагаворы з шэрагам інвестараў, якім пастаўлены пэўныя ўмовы па аднаўленні выгляду заводу — адзначыў Краўцоў. — Спадзяёмся, што яны зацікавяцца гэтым аб’ектам, які знаходзіцца ў прыгожым месцы на беразе Нёмана, і напоўняць яго новым, цікавым зместам”.


