Гарадзенскія ІП у чаканні



Індывідуальныя прадпрымальнікі галоўных рынкаў Гародні гатовыя закрыцца ўсе разам — у выпадку чарговай праверкі падаткавікоў. Але, як заўважыў адзін з ініцыятараў стварэння прафсаюзу індывідуальных прадпрымальнікаў, пакуль усе працуюць у нармальным рэжыме:

— Да першай праверкі. Сітуацыя такая, што маючы дакументы, альбо маючы дакументы не на ўсё, падчас праверак закрываюцца ўсе. Міністэрства па падатках і зборах на сваім сайце размясціла справаздачу па ўласнай працы. Выніковасць на Гарадзенскай вобласці складае 99,8%. Пра што гэта кажа? Пра тое, што калі падатковая ўжо прыйшла на гандлёвае месца, парушэнні заўсёды будуць выяўляцца. Маючы поўны пакет дакументаў няма гарантыі, што дзесьці чагосьці ў цябе не знойдуць. 

Праверкі ў ІП-эшнікаў паўтараюцца перыядычна. Самі дробныя бізнесоўцы чакаюць, калі пытанні сертыфікацыі тавараў і наяўнасці суправаджальных дакументаў будуць вырашаныя на іх карысць.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя