Гарадзенскія прадпрымальнікі не выключаюць страйк



Гарадзенскія прадпрымальнікі не выключаюць правядзення папераджальнай аднадзённай забастоўкі ў выпадку, калі ўлады не прыслухаюцца да іх патрабаванняў. Прадстаўнікі малога бізнэсу горада над Нёманам вылучаюць прапановы, у якіх настойліва раяць унесці змены парадку ўплаты складкаў у фонд сацыяльнай абароны і выплаты падаткаў. На думку старшыні прафсаюза прадпрымальнікаў “Садружнасць” Валянціна Бранцэвіча, патрабаванні прадпрымальнікаў цалкам абгрунтаваныя:

– Падаткі павялічыліся. І павялічыліся за кошт курса еўра. Для некаторых гэта ўжо не пад’ёмна – падаткаабкладанне плюс арэнда. Шмат ёсць праграм, у тым ліку дзяржаўная, па прадпрымальніцтву. Але эфектыўнасці няма.

Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў Гародні, якія гандлююць на рынках горада, складае амаль 10 000 чалавек. На працягу бягучага года назіраецца змяншэнне лічбы прадстаўнікоў малога бізнэсу ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі працы.

Беларускае Радыё Рацыя