Гарадзенскія прадпрымальнікі супраць банкаўскіх тэрміналаў



У Гародні актывісты сабралі больш подпісаў, чым спадзяваліся, за адмену пастановы ўраду, які абавязвае прыватным прадпрымальнікам мець банкаўскія тэрміналы.  Подпісаў сабрана ўжо 1100.

suscynski_padpisy3

Прадпрымальнікі за апошнія тыдні значна актывізаваліся, кажа Сяргей Верамеенка, актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, які збірае подпісы.

– Спадзяваліся дзесьці на 500 подпісаў. Думалі, што нам хопіць, але прадпрымальнікі вельмі прыязна ставяцца да нашай кампаніі, кажуць, што сёння гэта тычыцца вас, а заўтра прыйдуць да нас. Салідарнасць усё ж такі ёсць сярод прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікаў загналі ў такую сітуацыю, што яны ўжо згодныя не толькі збіраць подпісы, але і на больш дзейсныя меры.

Звароты будуць накіраваны ў чатыры ўладныя установы: „савет” міністраў, гарадзенскі аблвыканкам, Нацыянальны Банк, адміністрацыю кіраўніка дзяржавы.

33suscynski_padpisy2

Дзеяньне пастановы ураду па ўвядзеньні банкаўскіх тэрміналаў для індывідуальных прадпрымальнікаў пачынаецца з першага студзеня 2016-га году.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара