Гарадзенскія рынкі апусцелі



Гарадзенскія рынкі “Паўднёвы” і “Карона” з сённяшняга дня выглядаюць пустынна. Раней прайшоў дзень распродажаў, калі можна было набыць тавары па заніжаных цэнах. Не працуе большасць павільёнаў і гандлёвых кропак. Прадпрымальнікі выйшлі ў адпачынак у знак пратэсту з тым, што дзяржавай уведзена дадатковая сертыфікацыя на тавары. Прадпрымальнікі спадзяюцца, што ўрад адменіць пастанову №222, якая тычыцца сертыфікацыі тавару. Кажа адна з прадпрымальніц рынку “Паўднёвы”:

 У тых умовах, што склаліся, стала зусім немагчыма працаваць. Дагэтуль і так было цяжка працаваць, бо многія прадпрымальнікі не маглі вытрымаць усіх аплат: падаткі, арэнда. Некаторыя працавалі ўжо ў мінус. А з увядзеннем сертыфікацыі ўмовы пагоршыліся. На сертыфікацыю трэба аддаваць свой тавар, а гэта час. Калі штосьці прывозіш – хочацца пусціць у рэалізацыю, прадаць, каб вярнуць грошы. А пакуль тавар пройдзе гэтую сертыфікацыю і яго можна будзе прадаваць, цэны могуць змяніцца.

Прадпрымальнікі адмовіліся плаціць за сакавік за арэнду боксаў і падаткі. Нават тыя, што заплацілі, у знак падтрымкі не выйшлі сёння на працу.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня