Гарадзенцам прапануюць пратэрмінаваныя рыбу і мяса
Сапсаваныя мясныя паўфабрыкаты, сыр і рыбу знайшла санітарная служба ў гарадзенскіх кафэ і крамах. За два месяцы спецыялісты канфіскавалі крыху больш за 160 кігаграмаў «пратэрміноўкі», паведамляе vgr.by.
Больш за ўсё пратэрмінаванай ежы захоўвалі ў сталовай аднаго з прадпрыемстваў на Горкага – 15 кілаграмаў мясных паўфабрыкатаў. У кафэ на Моладзевай знайшлі 7 кілаграмаў гатовых рыбапрадуктаў, сыроў і паўфабрыкатаў, а ў бары на Пучкова – некалькі бутэлек газаванага напою.
Падобныя парушэнні і ў крамах – у адным з буйных гіпермаркетаў прадавалі 46 кілаграмаў пратэрмінаваных курыных яек, а ў крамах на Дзевятоўцы – малочных прадуктаў, гатовых мясных вырабаў і рыбапрадуктаў. Два аб’екты – аптовы склад на Камунальнай і сталовую зачынялі на генеральную ўборку.
Фота probakterii.ru