Гародня прыме III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны



III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адбудзецца ў кастрычніку 2020 года ў Гародні

“Рашэнне пра гэта прынятае. Для горада гэта вялікі гонар. Пачынаем ужо актыўна рыхтавацца, каб правесці форум на вышэйшым роўні”, – адзначыў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў„, – перадае БелТА.

Удзел у форуме прымуць прадстаўнікі ўрадавых і дзелавых колаў дзвюх краін, кіраўніцтва мясцовых органаў улады.

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны праходзіў 25-26 кастрычніка 2018 года ў Гомелі. II Форум рэгіёнаў 3-4 кастрычніка 2019 года прыняў Жытомір.

Фота realt.onliner.by