Гары Паганяйла: Лукашэнка перавысіў свае паўнамоцтвы
Дадзеныя падатковай інспекцыі Рэспублікі Беларусь сведчаць аб тым, што цягам года толькі 103 чалавекі добраахвотна паведамілі пра няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Гэтыя грамадзяне будуць мець 10-працэнтную зніжку пры аплаце падатку ў памеры дваццаці базавых велічынь згодна з Дэкрэтам прэзідэнта №3, які прадугледжвае адказнасць за дармаедства.
Праваабаронцы лічаць, што дэкрэт аб прыцягненні да адказнасці грамадзян Беларусі за адсутнасць працы з’яўляецца рэстаўрацыяй прыгоннага права і парушае канстытуцыйныя правы чалавека, – зазначае юрыст Гары Паганяйла:
– Прэзідэнту забаронена Канстытуцыяй і законамі ўшчамляць правы грамадзян, уводзіць у адносінах да грамадзян новыя крымінальныя і адміністрацыйныя дэлікты, па якіх грамадзянін нясе адказнасць. Кіраўнік дзяржавы перавысіў свае паўнамоцтвы.
Фармаваць і весці базу дадзеных плацельшчыкаў збора на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў будзе Міністэрства падаткаў Рэспублікі Беларусь. Гэта пацвярджае пасатнова Савета Міністраў, апублікаваная на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
