“Гарызонт” пераходзіць на „чатырохдзёнку”
Менскі завод электронікі і бытавой тэхнікі “Гарызонт” на жнівень і верасень пераходзіць на „чатырохдзёнку”, а аплата працы будзе пагадзіннай. Начальнік аддзела кадраў прадпрыемства Віктар Ярмак распавёў “Еўрарадыё”, што змены ў працоўным распарадку абумоўленыя сезоннымі зменамі ў попыце на прадукцыю завода. “Асноўны продаж радыёэлектроннай апаратуры прыходзіцца на восеньскі перыяд. Таму ў нас у летні перыяд няма патрэбы ў вытворчасці такой колькасці прадукцыі. Але восенню-зімой плануецца рост аб’ёмаў вытворчасці – паабяцаў Ярмак.
Фота belaruspartisan.org