Гасцініца «Славянская», якую пабудавалі да ЧС па хакеі, выстаўлена на продаж



Гасцініца „Славянская”, размешчаная насупраць „Мінск-Арэны”, якая была зачынена ў канцы мінулага года, ужо выстаўлена на таргі. Лот з пачатковым коштам крыху больш за $4 млн у эквіваленце з’явіўся на пляцоўцы па продажы маёмасці «БелЮрЗабеспячэнне».

У аб’яве сказана, што на продаж выстаўлены гасцінічна-жылы комплекс плошчай амаль 7,9 тыс. квадратных метраў. Лот, акрамя будынка, таксама складаецца: вывеска (гасцініца «Славянская» і «Рэстаран»), ліфт, сістэмы кандыцыянавання і ахоўнай сігналізацыі і т. д.

Уладальнікам будынка з’яўляецца замежная кампанія «Белінтэррасінвест». Гэта кампанія, створаная групай расейскіх інвестараў, якая з пачатку 2010-х узводзіла жылы комплекс «Славянскі» і ў яго рамках у красавіку 2014 года, акурат да чэмпіянату свету па хакеі, пабудавала і ўвяла ў эксплуатацыю 15-павярховы гатэль на 126 месцаў.

officelife.media