Газ і электрычнасць падаражэлі на 20%



У Беларусі з 1 cтудзеня 2016 года дзейнічаюць новыя тарыфы на газ і электрычнасць. Пастанова ўрада аб новых цэнах апублікавана на Нацыянальным прававым партале. Рост тарыфаў склаў 20%.

З гэтага года ў цану газу і электрычнасці для насельніцтва вырашана было ўключаць ПДВ. З гэтым і звязаны рост тарыфаў у гэты раз. Да гэтага газ і электрычнасць даражэлі 1 снежня 2015.