„Газпрам” чакаюць еўрапейскія санкцыі



Еўрапейская камісія плануе 22 красавіка абвясціць антыманапольныя абвінавачанні супраць расейскай кампаніі “Газпрам”. Гаворка ідзе пра тое, што “Газпрам”  перашкаджаў канкурэнцыі на газавых рынках Цэнтральнай ды Усходняй Еўропы, дзе ён дамінуе. Расейская кампанія атрымае 12 тыдняў на адказ.

Еўракамісія мае права спагнаць штрафы ў памеры да 10-ці працэнтаў агульнага аб’ёму продажаў або змяніць умовы вядзення бізнесу кампаніяй, у дачыненні да якой вядзецца расследаванне. Адзначым, што Расея пастаўляе каля траціны газу, які спажываецца ў Еўразвязе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота izvestiaur.ru