«Газпрам» цалкам спыніў «Паўночны паток»
Як вынікае з заявы кампаніі, на апошняй турбіне выяўлены няспраўнасці, і Растэхнагляд нібыта выдаў «Газпраму» папярэджанне.
Прапампоўка газу па трубаправодзе была прыпынена на тэхабслугоўванне 31 жніўня. Яна мусіла аднавіцца 3 верасня.
Але сёння, 2 верасня, кампанія паведаміла пра поўнае спыненне газаправода. Кампанія спасылаецца на выяўленне няспраўнасці на газаперапамповальным агрэгаце Trent 60 (ГПА №24) кампрэсарнай станцыі «Партавая».
У апошні час на станцыі „Партавая” працавала толькі адна турбіна. Яе прапускная здольнасць знаходзілася на ўзроўні 20% ад намінальнай і складала 33 млн. кубаметраў. Астатнія турбіны былі спынены.