„Газпром” скараціў здабычу газу на 15,9%



„Газпром” працягвае скарачаць здабычу. Па звестках расейскай кампаніі, за 8,5 месяцаў яна ўпала на 15,9%, ці на 56,8 млрд. кубаметраў да 300,8 млрд. кубаметраў.

У перыяд з 1 студзеня па 15 верасня попыт на ўнутраным рынку ўпаў на 3,3%, ці на 5,4 млрд кубаметраў. „Газпром” паставіў у „краіны далёкага замежжа” на 38,8% газу менш, або на 53,7 млрд кубаметраў.

Па дадзеных Gas Infrastructure Europe, на 13 верасня запасы газу ў ПСГ Еўропы папоўнены на 58,4 млрд кубаметраў. Для дасягнення ўзроўню запоўненасці ПСГ пачатку сезона адбору 2019/2020 года кампаніям трэба будзе запампаваць яшчэ 14 млрд кубаметраў газу.