„Газпром” спыніць пастаўкі па „Турэцкай плыні”



„Газпром” прыпыніць пастаўкі па газаправодзе „Турэцкая плынь” з 5 чэрвеня. Будзе праводзіцца тэхнічнае абслугоўванне. Яно працягнецца да 12 чэрвеня.

Кампанія паведаміла, што тэхнічнае абслугоўванне мае планавы характар і было ўзгоднена з усімі зацікаўленымі бакамі.

Газаправод „Турэцкая плынь” пракладзены праз Чорнае мора ў Турцыю. Яго магутнасць 31,5 млн кубаметраў газу ў год. Газаправод прызначаны для паставак у Турцыю, краіны Паўднёвай і Паўднёваўсходняй Еўропы.