„Газпрам” спыніў пастаўкі газу з Расеі ў Германію па „Паўночным патоку”
Гэта вынікае з дадзеных аператара газаправода. Прычына, як паведамлялася раней, у планавым рамонце. Мяркуецца, што ён будзе доўжыцца тры дні. Трэцяга верасня газаправод зноў плануюць загрузіць.

У ліпені „Паўночны паток ” ужо спынялі на 10 дзён — на тэхабслугоўванне. У Еўразвязе ўсё часцей сталі казаць, што Расея выкарыстоўвае газ як зброю.
„Мы ведаем, што Расея можа выкарыстоўваць газ як зброю супраць нас. Дэ-факта, яны гэта ўжо робяць, памяншаюць пастаўкі газу”, — казаў, у прыватнасці, кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль.
