Генадзь Коршунаў: Беларусы гатовыя пацярпець санкцыі, каб Лукашэнка сышоў



“Цэнтр новых ідэй” сумесна з ініцыятывай “Народнае апытанне” апублікаваў даследаванне, прысвечанае пытанню, чаго беларусы чакаюць ад санкцыяў.

Вынікі даследавання прадставіў старэйшы даследчык «Цэнтра новых ідэй» Генадзь Коршунаў:

– Зараз людзі гавораць, што мы пачакаем, мы патрываем. Вынікі санкцый будуць мець эканамічны характар. І яны гатовы патрываць, каб Лукашэнка ўсё ж такі сышоў. Перадусім людзі вітаюць санцыі супраць таго, што можна назваць рэжымам — сам Лукашэнка, прыбліжаны да яго бізнес і сілавікі. Гэта 50-70 працэнтаў рэспандэнтаў. Астатнія пазіцыі, іх уваход у санцыйную прастору, не выклікае вялікага энтузіязму.

Генадзь Коршунаў падкрэсліў, што ва ўмовах санкцый можна чакаць на запавольванне беларускай эканомікі і, як вынік, адток працоўнай сілы па-за межы Беларусі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя