Генпракуратура Беларусі выставіла ўльтыматум бізнэсу
Намеснік генпракурора Сяргей Хмарук заявіў, што любы ўдзел у «антыграмадскай дзейнасці прадстаўнікамі бізнэсу, фінансаванне такой дзейнасці, а таксама замах на грамадскую і дзяржаўную бяспеку будзе карацца самым жорсткім чынам з выкарыстаннем жорсткіх мер адказнасці». Што ў Генпракуратуры лічаць «антыграмадскай» дзейнасцю, Хмарук не патлумачыў. Нагадваем, 19 жніўня Аляксандр Лукашэнка абяцаў, што з бізнэсам ніхто рахункі не будзе зводзіць.
Беларускае Радыё Рацыя
