Германія ўжо не залежыць ад расейскага газу
Германія ўжо не залежыць ад расейскага газу, заявіў федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц падчас выступлення ў Бундэстагу.
“Мы вызваліліся ад залежнасці і добра падрыхтаваліся да зімы”, — сказаў Шольц. Ён адзначыў таксама, што Расея “больш не з’яўляецца надзейным гандлёвым партнёрам”. “Пуцін спадзяваўся шантажаваць нас адключэннем газу. Але і тут ён памыліўся… Разам мы перажывём зіму”, — падкрэсліў Шольц.
Шольц, у прыватнасці, расказаў, што ў рамках падрыхтоўкі да зімы Германія пачала атрымліваць газ з Францыі, таксама рыхтуюцца да запуску першыя заключаныя новыя кантракты на пастаўку, прынята рашэнне аб працягу эксплуатацыі атамных станцый і часовае вяртанне да вугалю.
Беларускае Радыё Рацыя