Год як “Лідскае піва” існуе па-беларуску



Роўна год таму півавараная кампанія “Лідскае піва” абвясціла пра з’яўленне беларускай мовы ў прасоўванні іх прадукцыі. Гэта адбылося пасля крытыкі “рускамоўнасці” на этыкетках прадпрыемства і рэкламнай прадукцыі з боку ТБМ ды грамадскіх актывістаў.

Кіраўніцтва завода адрэагавала ды паабяцала выправіць сітуацыю. Сёння нават ўнутры завода пачаўся перавод бытавых зносін на беларускую мову. Кажуць актывісты ТБМ ды Партыі БНФ Сяржук Сідарэнка ды Уладзімір Круцікаў.

Цяпер нават справаздача ды дзелавая перапіска вядзецца на беларускай мове. Нават карпаратыўныя сцягі змянілі на беларускамоўныя, а раней было напісана на расейскай мове “Лидское пиво”. Сцягі вісяць на ўваходзе на завод.

– Калі  бізнес вядзецца ў Беларусі, то ён павінен ідэнтыфікавацца, што гэта менавіта беларускі тавар. І зараз прадпрымальнікі пачынаюць гэта разумець. Ды і значна лягчэй, калі па-беларуску ўсё напісана. Гэта беларускі трэнд. І прадаваць такі тавар будзе лягчэй. Таму я лічу, што зрухі ёсць.

Вага „Лідскага піва” ў агульнай вытворчасці яго ў краіне складае звыш 23 адсоткаў.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск