Гомельскі аэрапорт мае шанс на другое жыццё



Беларускі ўрад распрацоўвае магчымасці пашырэння бязвізавага рэжыму на рэгіянальныя аэрапорты, сярод якіх – Гомельскі аэрапорт.

Паводле экскурсавода і каардынатара ініцыятывы SmartHomiel Яўгена Меркіса, галоўнае, каб мясцовыя ўлады зразумелі, якія магчымасці адкрывае перад імі “бязвіз”.

– Неабходна стары савецкі аэрапорт, якім на гэты момант з’яўляецца Гомельскі аэрапорт, развіваць. І вось гэта тая самая праблема, якую не факт удасца ўладам у бліжэйшы час вырашыць. Яны, відавочна, не разумеюць, наколькі бязвізавы рэжым для гомельскага аэрапорт – гэта вялікі шанец. Яны, відавочна, не разумеюць, што неабходна развіваць усю інфраструктуру, не толькі сам будынак, але і прадумваць лагістычныя маршруты, каб у горадзе былі нейкія ўказальнікі вуліц на ангельскай мове. Усё гэта трэба развіваць.

У гэты момант наведванне Беларусі без візы для грамадзян 73 дзяржаваў свету магчымае пасля прылёту ў Нацыянальны аэрапорт “Менск”, а таксама праз наведванне турыстычна-рэкрэацыйнай зоны “Брэст-Гродна” ў складзе  арганізаваных турыстычных групаў.

Беларускае Радыё Рацыя