Гомельскі тэхнапарк не зарэгістраваў ніводнага патэнту



Гомельскі навукова-тэхнічны парк не зарэгістраваў ніводнага патэнту за гады свайго існавання. Эксперт установы “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч нагадвае, што    рэгіянальная фабрыка інавацыяў была створаная тры гады таму:

– Сваіх патэнтаў няма. Некаторыя арганізацыі карыстаюцца чужымі патэнтамі і на падставе гэтых патэнтаў ствараюць навукаёмістую прадукцыю. Астатнія арганізацыі, а большасць з іх – гэта арганізацыі сферы паслуг, кансалтынгавыя, якія проста дазваляюць перадавы замежны досвед укараніць на беларускіх прадпрыемствах. І ў сувязі з гэтым могуць лічыцца ў нейкай ступені інавацыйнымі. Але гэта вельмі абмежаваны ровень інавацый.

Гомельскі навукова-тэхнічны парк быў зарэгістраваны восенню 2011 года. Ягоным заснавальнікам стаў абласны выканаўчы камітэт.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота googl.com