Гомельскія эксперты генеруюць ідэі, каб дагнаць Менск



Гомельскія эксперты генеруюць ідэі, каб дагнаць Менск у сацыяльна-эканамічным развіцці.

На думку кандыдата геаграфічных навук Валерыя Бандарэнкі, беларускае грамадства практычна не цікавіцца праблемай адставання рэгіёнаў ад сталіцы:

– Беларускае грамадства, па маіх назіраннях, значна больш ведае пра дачыненні украінска-расейскія, пра праблемы Данбасу і Крыму, чым пра рэальныя праблемы беларускіх рэгіёнаў. Чаму маладзь выязджае ў Менск ці ў Расею? Чаму з вёскі выязджае моладзь, хаця там ствараюць вельмі добрыя ўмовы для працы?

Каардынатар праекту Аляксей Харкевіч заўважае, што працоўная група не супраць-пастаўляе свае рэкамендацыі напрацоўкам дзяржаўных органаў:

– У беларускіх рэгіёнах практычна няма такіх экспертных супольнасцяў, якія ёсць у Гомелі. Тут ёсць магчымасць паказаць усёй Беларусі, як можна арганізоўваць працу ў звязку ўсіх зацікаўленых структураў, пачынаючы са структур дзяржаўных уладаў, бізнесу і трэцяга сектару.

Распрацоўваюць Рэкамендацыі да Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельшчыны эксперты рэгіянальнай установы „Стратэгічная думка”. Першыя вынікі працы праектнай групы дазнаемся ў студзені.

Беларускае Радыё Рацыя