„Гомельтранснафта Дружба” недаатрымала $23 млн выручкі



ААТ „Гомельтранснафта Дружба” недаатрымала $23 млн выручкі з-за сітуацыі з бруднай нафтай. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства Алег Барысенка ў інтэрв’ю парталу „Нафтахімія”.

„Доўгае спыненне работы нафтаправода негатыўна паўплывала на фінансава-гаспадарчую дзейнасць ААТ „Гомельтранснафта Дружба” і прывяло да недаатрымання выручкі ў памеры $23 млн. Абавязковай умовай для аднаўлення даходаў стала давядзенне аб’ёмаў перапампоўваемай нафты па выніках года да запланаваных або павелічэнне тарыфаў”, – сказаў Алег Барысенка.

У час перагавораў з расейскімі партнёрамі ўдалося дасягнуць дамоўленасці аб неабходнасці павышэння тарыфаў на транспарціроўку нафты праз Беларусь. „Прынята рашэнне, што з 1 верасня 2019 года яны будуць павялічаны на 3,7 працэнта. Разам з гэтым расейскі бок узяў на сябе абавязацельствы імкнуцца да аб’ёмаў прапампоўкі, якія забяспечаць ААТ „Гомельтранснафта Дружба” выручку ў адпаведнасці з бізнес-планам на 2019 год. Гэта першы этап. Па выніках работы за год сітуацыя з прапампоўкай нафты па беларускай частцы трубаправода будзе прааналізавана, пасля чаго мы вызначымся з далейшымі дзеяннямі”, – адзначыў гендырэктар прадпрыемства.

Як паведамлялася, „Белнафтахім” 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расейскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе „Дружба”. Колькасць хлорарганічных злучэнняў у саставе нафты ў дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы – Мазырскі НПЗ і ААТ „Нафтан” – вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты, урон быў нанесены і трубаправоднай сістэме.

belta.by