Гомельцы зладзілі пікетаванне заводу “Гомсельмаш”
Дзясяткі маладых людзей і дзяўчатаў заклікалі рабочых далучацца да нацыянальнага страйку.
З вокнаў ім махалі асобныя працоўныя ў знак салідарнасці.
– Калі дзяржаўныя прадпрыемствы пачнуць баставаць, то грошы ў казну перастануць прыбываць. І карнікаў не будзе чым спансіраваць.
– Па ўсёй Беларусі дзяржпрадпрыемствы спыняюць працу. І “Гомсельмаш” мусіць падтрымаць насельніцтва Гомеля. Я хачу жыць у свабодным свеце. Я хачу нарадзіць дзіця і не баяцца адпускаць яго ў школу. Бо калі мы спынімся зараз, яны і надалей будуць чыніць беззаконне. Я не хачу жыць у КНДР.
У тэматычных тэлеграм-каналах рабочыя “Гомсельмашу” пішуць пра тое, што яны асуджаюць гвалт з боку міліцыі ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў, але пакуль што не гатовыя страйкаваць праз ціск і пагрозы адміністрацыі завода. На гэты момант вядома пра звальненне аднаго рабочага “Гомсельмаша”, які актыўна агітаваў калегаў страйкаваць.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель