Гражвідас Моркус: Разам мы зможам больш



“Беларускі і літоўскі медычны турызм разам можа заняць сваю нішу ў гэтый сферы турызму ў нашым супольным рэгіёне,” – адзначыў падчас ХІІ Беларуска-літоўскага эканамічнага форума дырэктар Асацыяцыі медычнага турызма Літвы Гражвідас Моркус.

^B4978F1083ACBE61B2A89D2880D8D68AF29A0816A85C15742A^pimgpsh_fullsize_distr

Па яго словах, медычны турызм у свеце развіваецца па шляху спецыялізацыі. І кожны рэгіён спецыялізіруецца на аказанні канкрэтнай медычнай дапамогі для турыстаў. Такім чынам, Беларусь і Літва супольна могуць заняць сваю нішу ў адпаведных нашаму клімату і геаграфічнаму палажэнню паслугах:

– Можна прапанаваць больш шырокі спектр паслуг, пакетаваць яго нейкім цікавым чынам. Напрыклад, пачаць мерапрыемства ў Літве, пасля паплыць на каноэ ў Беларусь, там дзесьці адпачыць. І зрабіць такія прапановы, якія б сталі ўнікальнымі.  Зараз свет ідзе па шляху спецыялізацыі. Калі мы хочам у Літве нечага дабіцца, а вы – ў Беларусі, то трэба шукаць гэтыя нішы, гэтую спецыялізацыю. І калі гэта рабіць разам, то для нас адкрыюцца вялікія магчымасці.

Сектар транспамежнага турызму і аказання медычна-турыстычных паслуг у беларуска-літоўскім памежжы быў упершыню прадстаўлены падчас ХІІ Беларуска-літоўскага эканамічнага форума, які прайшоў днямі ў Лідзе.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Фота аўтара